You are viewing [info]yaryla's journal

Previous 15

May. 12th, 2012

крэм-сода

барадаты доллар галасуе за ўсё
жадаеш pepsi? альбо coca-cola?
у маскве з гэтым даўно дэфiцыт
у продажы только кремль-коба

iльля cін >>penAtra(C)tion>>

18.05 Праграма перформансаў

Удзельнікі:

Канстанцін Мужаў і Сяргей Варкін
Юрась Барысевіч
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk: (Ільля Сін, Павел Вайніцкі, Яўген Рагозін)

А таксама выступы электронных праектаў:

>Planet N
>Zor`ka
>generation skweee

Інтэрактыўная аўдыё-відэапрастора групы "Пазітыўныя дзеянні"

18 траўня, музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Пачатак а 21.00

Увага! Імпрэза для дарослых.
+++ )

Apr. 28th, 2012

vokladka


Anatol Tadorski style

Apr. 21st, 2012

[HAZE141] VA – Dedication to Pussy Riot


http://h-a-z-e.org/archives/537

Apr. 13th, 2012

(no subject)

дзяржава шалава

Apr. 7th, 2012

B.D.S.M. - Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва


7 красавіка а 14.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае адбыцца адкрыццё ІІ выставы серыі "Этнаграфія гарадскога мастацтва" - "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва".

Mar. 30th, 2012

(no subject)

неяк летам дзядзька мелкi
на дачы вырышыў бухнуць гарэлкi

хаваясь ад жонкi iрыны
ён пакацiўся пад куст ажыны

й раптам чароўна салодкi cасьнiў сабе сон
як iльецца ў кiшеню саляра з цыстэрны
на бяду па сьцяжыне бег
хутровы зьвер мясажэрны

за вывалiўшыся з-пад кашулi жывот
недарэку пагрыз абураны янот...

цяпер калегi глядзяць строга з укорам
прапiсалi ад шаленства трыдцаць уколаў

нi адзначыць аванс
нi гульнуць на заробак
усё жыцьцё сапсаваў
лясны адмарозак

Mar. 15th, 2012

(no subject)

браць крэдзiты красьць i брэдзiць
вякаць ураць i шчасьце ўстрэцiць
i залежыць i вярцець гнаць трымаць
i не хацець

Mar. 14th, 2012

(no subject)

нiколi ў школе не будзь
эма панкам цi готам
па твары ўладара ўжо працяклi
буйныя кроплi пол пота

Mar. 5th, 2012

«+/- 20»


Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр-т Незалежнас​цi 37а)
ПЕРФОРМАНС «+/- 20»
5 сакавіка (панядзелак), 19:00
Уваход вольны

Feb. 25th, 2012

звуковой акт пробуждения весны..


3 марта 2012 г..
NewTon Fashion Art Buffet
ул. Октябрьска​я 16 ст.Метро Первомайск​ая
с 19:00 до 23:00.
приглашаем принять участие в акции \ЗАКЛИНАТЕЛИ ТАЛОЙ ВОДЫ или пробуждение спящих сугробов!

- своим опытом в области заклинаний с нами поделятся местные мастера жанра а также специалисты из Франции:

Planet N / Минцк (music-concrete idm-noise)
KvsB / Минцк (skwee)
Астралопитек / Минцк-Пассажирский (бесноватые мантры)
Lafidki / France (abstract electronics & sequenced multi-layered rhythms)
Kikiilimikilii / France (experimental electronics)

вход 20т.р.

Feb. 17th, 2012

Фэстываль "Вершы на асфальце": праграма

Оригинал взят у [info]khadanovich в Фэстываль "Вершы на асфальце": праграма
25.48 КБ

Міжнародны паэтычны фестываль
“ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕ”,
прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова


ПРАГРАМА:

Субота, 25 лютага
канферэнц-заля Інстытута імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3)

15.00 – Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Любоў Турбіна згадваюць Міхася Стральцова і чытаюць ягоныя творы.

15.45-18.00 – паэтычныя чытанні: Алесь Аркуш, Міхал Анемпадыстаў, Сяргей Балахонаў, Генадзь Бураўкін, Леанід Галубовіч, Дзмітрый Дзмітрыеў, Галіна Дубянецкая, Віктар Жыбуль, Югася Каляда, Дар’я Ліс, Тацяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Антон Рудак, Олена Стэпаненка (Украіна), Мары Сілкеберг (Швецыя).

Міхал Бараноўскі, гурт "Нельга забыць".

19.00-21.00 – Жаночы слэм
Галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37А, ст. м. Плошча Перамогі)

Маргарыта Аляшкевіч, Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Валярына Кустава, Ася Волкава, Аксана Данільчык, Каця Зыкава, Тацяна Нядбай, Аксана Спрынчан, Віка Трэнас, Анка Упала, Юлія Цімафеева, Вольга Чайкоўская, а таксама Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя) , Олена Стэпаненка (Украіна), Мары Сілкеберг (Швецыя).


Нядзеля, 26 лютага
канферэнц-заля Інстытута імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3)

15.00-16.30 – паэтычныя чытанні: Андрэй Адамовіч, Раіса Баравікова, Адам Глобус, Анатоль Івашчанка, Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя), Ігар Кулікоў, Дмытро Лазуткін (Украіна), Петэр Мілчак (Славакія), Ярыла Пшанічны, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская, Віктар Слінко.

Тацяна Беланогая з песнямі на вершы класікаў.

16.30-18.00 – чытанні паэтаў-перакладчыкаў: Алеся Башарымава, Лявон Баршчэўскі, Аксана Данільчык, Марына Казлоўская, Зміцер Колас, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская, Марыя Пушкіна, Алена Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Юлія Цімафеева.

Вядзе Андрэй Хадановіч.

17.22 КБ 18.46 КБ 12.99 КБ

16.14 КБ

(no subject)

Група "Князь Мышкін"
Арт-Сядзіба minsk Беларусь

27 лютага у “Арт-Сядзібе” адбудзецца вялікі сольны канцэрт групы інтуітыўнае імправізацыі “Князь Мышкін”.
У праграме:

мэлядэклямацыйная кампазыцыя “На Куцьцю” ў гонар 130-гадовага юбілею
Янкі Купалы;
спантанныя творы з удзелам гледачоў і шырокага інструмэнтару;
спэцыяльныя госьці – музыказнаўца Зьміцер Падбярэзскі і “iнародны
паэта” Ярыла Пшанічны;
раздача кружэлак, кніг і званочкаў.

Адрэса "Арт-Сядзібы": Менск, вул. Куйбышава 22, гандлёвы дом "Гарызонт", другі паверх.

Пачатак а 18-ай гадзіне.

Feb. 16th, 2012

папараць сьветка

адшукай у лесе кветку

Feb. 8th, 2012

(no subject)

знай беларус картофель - яд
клубок зловещих земляков
на завтрак съешь - в желудке ад
зло колорадочных жуков

Previous 15